"Жуль Верн"
ІВАН НАВУМЕНКА Жуль Верн1 I
Люблю фантазію і таямнічасць... Цяга да выключнага, дзіўнага, мабыць, у самой прыродзе чалавечай...
Таямнічае - вабіць. Нястрымна хочацца зазір-нуць за паласу невядомасці, дабрацца да самага кораня рэчаў...
}
У дзяцінстве я быў хваравіты і вельмі баяўся холаду. Гэта давала поўную перавагу нада мной майму суседу, чырванашчокаму мацаку Кірылу, які лятаў зімой у расхрыстаным кажушку, а засопшы-ся, праганяў смагу кавалкам лёду. Ён грыз лёд, як цукар, а мяне прабіралі дрыжыкі. Мне здава-лася, што Кірыла захварэе. Але ніякая хвароба яго не брала. Ён насіўся па замёрзшай рачулцы на сваіх дзеравяшках1 з ранку да вечара і, здаецца, мог бы там і начаваць.
Але варочацца пад вечар дамоў Кірылу прыму-шалі некаторыя прычыны. Па-першае, трэба было пад'есці. Які б смачны ні быў сіняваты лёд з сраб-рыстымі вочкамі застыглых у ім бурбалак, але без падмацавання бульбай Кірылаў жывот ныў і бур-чаў, а ногі пачыналі пруцянець. Акрамя гэтага, Кі-рыла яшчэ пабойваўся маці. Яна асабліва распя-кала за чаравікі. Пары чаравік на зіму Кірылу, вядома, не хапала, і таму ў хлопца штовечар былі непаразуменні з маткай.
Аднойчы маці схавала чаравікі, і тады Кірыла вылецеў на лёд босы. Ён коўзаўся на сваіх чырво-ных, як у гусака, лапах, можа, цэлую гадзіну, а ўся вуліца, разявіўшы рот, дзівілася з гэтага яшчэ няба-чанага відовішча. Паміж іншым, Кірыла і пасля свайго босага коўзання па лёдзе не захварэў.
На навуку Кірыла налягаў не вельмі і ўрокі вучыў зболыпага. Таму ў яго заўсёды было многа вольнага часу, якім ён распараджаўся як хацеў.
Я шчыра зайздросціў Кірылу і асабліва яго здароўю. У вачах жа майго суседа я быў чалаве-кам непаўнацэнным, і ён без лішняй далікатнасці
заўсёды мне аб гэтым напамінаў. Яго словы і на-смешкі, вядома, крыўдзілі, але супраць сілы не пой-дзеш.
- Такіх, як ты, мне трэба пяць на аднаго, - выхваляўся сусед. - Я магу цябе адной рукой воб-землю пляснуць.
Ён не хлусіў, чырванашчокі мацак Кірыла...
Іншы раз, калі мы каталіся на рэчцы, Кірыла выклікаў мяне на спаборніцтва. Ён даваў мне маг-чымасць адбегчыся ад яго метраў на пяцьсот, а потым нязменна даганяў. Кірыла імчаўся на сваіх дзеравяшках, як віхор, і, дагнаўшы мяне, рагатаў на ўсё горла. Я ж стараўся ў такія хвіліны куды-небудзь збочыць, каб ніхто не бачыл; майго со-раму...
III
Ганарлівая Кірылава пагарда да мнне іірыму-сіла шукаць новых сяброў. I я знайшоў іх - кнігі. Першая, якая трапіла ў рукі, называлася «Казкі і праўда аб небе». Казкі пра неба не здзівілі. Іх у збытку расказваў дзед, сівы, вечна чым-небудзь за-няты. Ён любіў разважаць пра Бога, які жыве на небе, пра райскія кушчы, куды пасля смерці тра-пяць людзі святога жыцця, і пра пекла, прыгата-ванае для грэшнікаў. Дзедавы казкі амаль нічым не адрозніваліся ад тых, якія я знайшоў у кнізе.
- Нараджаецца на свет чалавек, - гаварыў дзед, - у небе запальваецца зорачка, памірае - яна падае. Зорачка, як свечка. Колькі на небе зо-рак, столькі на свеце людзей. Хто пад якой плані-дай нарадзіўся, той так свой век і пражыве. Усё ў