Страница 7 из 17
Мова
22 сентября 2025, 21:39
Хай спяваюць свабодныя людзі
Хай спяваюць радзімы сыны
Хай спяваюць хлапцы і дзяўчаты
Як калісьці спявалі бацькі
Так калісьці спявалі прадзеды
Так спявалі і будуць спяваць
Гэты спеў ні на што не падобны
Праз эпохі будзе гучаць
Спеў гучыць сярод цемры і света
Спеў гучыць на спрадвечнай зямлі
Не залежна ад дня і гадзіны
Чалавек яго чуе заўжды
Гэты спеў ні нашто не падобны
Ён у сабе змог усё тое сабраць
Што гавораць звычайныя людзі
То аб чым яны ў марах крычаць
Мае спеў многа розных куплетаў
Шмат людзей складаюць яго
Хай адзін на другі не падобны
Але ўсе яны частка яго
Гэты спеў мае простую назву
Яе ведае нават дзіця
Назва адзінае слова
Мова... гімну імя